пятница, 16 марта 2018 г.

Джынсавае дзяцінства... =)

Прывітанне!... =) Як доўга я не заходзіла і не расказвала вам пра свою творчасць...
Не паспела выйсці з адпачынку - завалілі працай... =)
Але ўсё ж пачала знаходзіць час для свайго захаплення... =) І пакажу вас зараз новую старонку (не надта часта раблю старонкі)... Старонка пра прастое дзіцячае шчасце... =) Фота дачкі маёй знаёмай... і яе катоў-майнкунаў... =)
Папера ад ТМ "Фея рукадзелля" з калекцыі "Джынсавае лета"... =) Працягваю эксперыменты з паперай гэтага новага беларускага брэнда паперы для скрапбукінга... Паспрабавала, як папера будзе адчуваць сябе пад тэкстурнай пастай, фарбамі, вадою... Не выкарыстоўвала абараняючыя матэрыялы (грунт, медыўм, гесса)... Вядома, паперу крыху павяло... Але я перад размяшчэннем дэкору прагладзіла паперу з пастай і фарбамі гарачым прасам...
З дадатковых упрыгожванняў выкарыстала пробкавае палатно, белую вырубку - галінкі, надпіс, кветка з фаамірану, акцэнты пайеткамі.... =)
 
 
 
 
 
Вось такая атрымалася старонка ... =) Зазірну з ёю ў заданне "Ход канём" блога "Творчы клуб "Пасядзелкі за скрапам""... =)
Па ўмовах задання неабходна на ігравом полі абраць чатыры АЭ, выкарыстоўваючы ход канём (літарай "Г")... =) Мне так спадабалася гэтае варыятыўнае заданне! ... На гэты раз АЭ: фарбы (акварэль) - пайеткі - кветкі (адна) - вырубка - тэкстурная паста...
 
Упс... Вось такая я ўважлівая... Аднак усё ж мая праца падыходзіць да гэтага задання... =) Падыходзяць нават два хода: пайеткі - тэкстурная паста - чорны (на фота і колер надпісу) - ... а далей ці направа  - кветкі, ці на лева - фарбы: падыходзяць абодва варыянта... =)
 
 
 
Вось такая мая новая праца... =) Дзякую, што зазірнулі... Буду рада водгукам... =) Дабранач!... =)

2 комментария:

  1. Ксения, да, действительно подходит на несколько ходов). Веселая, легкая получилась страничка, очень здорово! Спасибо от ТК "Посиделки за скрапом", за участие в нашем задании!

    ОтветитьУдалить