четверг, 14 декабря 2017 г.

Зімовая паштоўка ў мядзведзем.... =)

Прывітанне!... =) А я працягваю сваю падрыхтоўку да Новага году... І не толькі сваю... ;) Знаёмыя пачынаюць успамінаць, што хутка свята і пачынаюць рабіць замовы на паштоўкі і падарункі... Вось і гэту паштоўку зрабіла па замове...
Прапанаваныя ўмовы: паштоўка ў блакітна-сініх адценнях, абавязкова каб быў белы мядзведзь...
У выніку атрымалася вось такая паштоўка... =)
 
 
 
 Рэцэпт: папера  ScrapBerry's "Winter Wonderland", баваўняныя карункі (белыя і малако), пража з бубачкамі, надпіс, глітэр, эмалевыя кроплі... =)
 
 
 
  

 
 
Паўдзельнічаю з працай у натхняючым заданні ад блога "Wood Chic" - "Зімовы лес"... Сінія-белыя адценні дошкі натхнення, лес, жывёлы... усё гэта дапамагло стварыць чароўны настрой старых дзіцячых фільмаў-казак... =)  
На гэтым спынюся!... =) Натхнення і цікавых замоў... =) Да сустрэчы!... =) 
 
 

вторник, 12 декабря 2017 г.

МІніальбом "LUMEN"...

Прывітанне... =)
Зараз хуценька пакажу новы мініальбом "LUMEN"... Зроблен ён для аматаркі аднайменнага гурта... Прызначаны для захавання фота, мемарамбліі, аўтографаў і ўражанняў ад канцэртаў і сустрэч з любімымі выканаўцамі... Памеры 11*16*4см., 4 разварота, кожны ліст - кішэня, ёсць атвароты, кішэні, тэгі для нататкаў... =) Карацей, глядзіце самі... =)
І пакажу яго ў заданні "Загадай жаданне" блога "Сакрэт натхнення"... Пакуль рабіла альбом разважала над тым, што кожны гарачы аматар жадае трапішь на канцэрт любімага гурта, пагутарыць з музыкамі... Спадзяюся такой жаданне ў гаспадынькі гэтага альбома спраўдзіцца, а сам альбом стане надзеным ахоўнікам гэтых успамінаў... =)
Хай усе вашы лепшыя жаданні спраўдзяцца... =) Да сустрэчы!... =)

понедельник, 11 декабря 2017 г.

Сакавіты Новы год... =)

Прывітанне!... =) Мяне амаль цалкам захіснула падрыхтоўка да новаго году... І я вырашыла паспрабаваць зрабіць паштоўкі не толькі ў традыцыйных навагодніх каляровых гамах, але і ў нязвыклых... =)
Прапаную вам разгледзіць серыю з дзвюх паштовак у бела-сіняй гаме....
Фон ускладнён тэкстурнай пастай праз трафарэт "Алфавіт" (выкарыстала два розных трафарэта, набытых у звычайнай канцэлярскай краме), цалкам не прасушаная паста прысыпана пудрай для эмбосінгу і запечана... Літары сімвалізуюць усе пажаданні, якія можна выказаць...
 
Першую з дзвух паштовак упрыгожваюць вырубныя завіткі, пакрытыя глітэрам, вязаная кветка, зробленая ўласнаручна і такскама пакрытая глітэрам, карункі-завушніцы, празрыстыя дропсы з глітэрам ад ФД ... І, вядома, надпіс...
 
 
 
 
 
 Другую паштоўку ўпрыгожвае кампазіцыя з фарформавых рамак і кветка з арганзы (галоўныя элементы кампазіцыі)... Паветранасці і вытанчанасці дадаюць карункавыя завушніцы, жамчужныя пацеркі і бліскучыя пайеткі... І надпіс... =)
 
 
 
 
 
 
З першай паштоўкай зазірну ў блог "Пасядзелкі за скрапам" у заданне "Снег кружыцца"... Выкарыстала 2 АЭ з прапанаваных: кветку і глітэр.... =)
 
 
Вось такія паштоўкі атрымаліся... А як вам такі фармат? =)