суббота, 27 мая 2017 г.

СП "Падцягнуць хвасты" ад блога 1000moments... Тое, што трэба... =)

Прывітанне... вось і я набралася адвагі, каб пачаць падцягваць свае хвасты разам з СП  ад блога 1000moments, які так і называецца "Падтягнуць хвасты"... =) У СП праз пару дзён скончыцца ўжо 8 этап, а я только пачынаю... =)
 
Правілы (зпампавала з блога-аўтара СП):
1. В проекте можно принимать участие с любыми незаконченными скраповыми проектами - альбомами, блокнотами, декабрьскими дневниками, проджект лайф, альтер-скрап и т.д. То есть, любая не цифровая скрап-работа.
2. Проект будет проходить в течение года, ну или пока все участники не доделают свои проекты.
3. Присоединиться можно на любом этапе. Главное, доделать задуманное и в итоговом посте показать готовую работу целиком.
4. На каждый этап будет отводиться две недели, в течение которых вы должны будете целиком оформить и показать один разворот или обложку, если делаете альбом, проджект лайф и т.п.; целиком закончить и показать нам работу, в случае если делаете, что-то менее масштабное - блокнот, альтер или может быть открытку))
5. Проект будет проходить здесь в блоге и в инстаграмм, где вы можете использовать хэштег  #подберемхвосты_с_1000moments

Вось такія правілы... І зараз спіс маіх недадзелаў (жоўтым колерам адзначаю, што пачала, зялёным - што ўжо зроблена):

1. Даўно планую зрабіць сабе на стол падстаўку для пэнзлікаў, нажніц, клея і іншых часта выкарыстоўваемых інструментаў, якая будзе мець і ігольніцу... А пакуль гэта выглятае так... =(
 
2. Нарыхтоўка для дзіцячага мініальбома пра вандроўкі і прыгоды... Ёсць прашытая вокладка (не ўпрыгожаная) і пераплёт з крафт кардону. 
 
 
 
3. Прыкладна 4 месяца таму вырашыла зрабіць невялікі альбом-журнал, у якім будуць нашы з мужам фота з розных падарожжаў (па адной з кожнага месца, так званы дзённік падарожжаў)... а пра кожнае асобнае падарожжа планую зрабіць асобныя падрабязныя альбомы-трэвэлы... Пакуль зроблен першы разварот...  
 
 
4. Мой самы саромны хвост... І самы страшны... Гэта нарыхтоўка для вясельнага альбома, які збіралася падарыць сябрам у складзе падарунка на вяселле... Але трапіла ў бальніцу: альбом не дарабіла, на вяселле не трапіла... Так ён і застаўся ляжаць... =(  

 
5. Гэта будзе вокладка на пашпарт... Завісла таму, што неабходна прастрачыць на машынцы... Яе ў мяне пакуль няма (хаджу да маці шыць)... фарзацы зрабіць, упрыгожыць... =)
 
 
6. Нарыхтоўка для шакаладніцы...
 
 
 7. Нарыхтоўкі для падарункавых канвертаў...
 
 
8. Просты пераплёт па Е.Вінаградавай (выпадкова пабачыла яе бясплатны вэбінар, паспрабавала зрабіць некалькі пераплетаў, гэта адзін з іх 15*20 см.; дарэчы пераплет з папугаямі з той жа серыі)...
 
 
 9. Нарыхтоўкі вокладак для пашпарта і нататніка.
 
 
10. Нарыхтоўка мініальбома з аднаго ліста... Мяркавала ўдзельнічаць у СП "Lovely mini"  ад ScrapМіr, але не зарлічыла свае сілы і загрузку на асноўнай працы...
 
 
11. Альбом з кнігі... Яго лёс амаль такі, як і  ў мінулым пункце... Планавала ўдзельнічаць у СП "Ex libris"  Саратаўскага скрап клуба...
 
 
 
 
 
12. Пераплет для альбома зроблены на жывым МК Вольгі Патачыц...
 
 
 
13. Мае эксперыменты з тэкстурамі...
 
 
14. Другая частка эксперыментаў з тэкстурамі, ужо пафарбаваная...
 
 
15. Нарыхтоўкі для АТС...
 
 
16. Папка, у якой сабраны памятныя рэчы з мінулага адпачынку... Мару зрабіць альбом... Тым больш, што фота дастаткова... =)  
 
 
17. Памятныя рэчы з нашых паездак у Мір, Нясвіж...  
 
 
18. Яшчэ два гады таму з'явілася ідэя зрабіць альбом па матывах кнігі... Вось на гэтым я спынілася... ідэя яшчэ б'ецца ў галавае... але мяркую, неабходна будзе перадзелаваць... =)
 
 
19. І яшчэ адна нарыхтоўка для альбома...
  

 
20. Тут без фота.... Таму што тут мэта скарыстаць як мага хутчэй усе назбіраныя мной абрэзкі паперы... =) А іх надта шмат...
 
Вось такі ў мяне фронт работ... =) Наперадзе першыя для мяне два тыдні на працу па хвастам... =) Самой цікава, што паспею зрабіць... =) Да сустрэчы!!!
 

4 комментария:

  1. Ксения, да фронт работ тут ого -го:)) Ты, трудоголик! Желаю, чтобы у тебя все получилось :)

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую, Разалія... =) Гэта толькі тое, што пачата... А колькі яшчэ ідэй?! І дзе знайсці столькі часу?.. =)

      Удалить
  2. Да, есть над чем работать)! Рада, что ты решила к нам присоединится. Спасибо от блога 1000moments

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую за натхненне і штуршок узяцца за недадзелы... =)

      Удалить