воскресенье, 28 мая 2017 г.

СП "Крафтавы перапалох", 2 этап...

Прывітанне... =) А я працягваю ўдзел у СП "Крафтавы перапалох" ад блога "Даступны скрап"... На 2 этапе я выкарыстала ўсе прапанаваныя АЭ: фотаплёнка, вырубка (непасрэдна фотаплёна і галінкі тміну), гузік, шнур (дакладна, ільняны шпагат)...
 
 
На першай старонцы раскідушка на тры фота 7*10 см. Трымаецца на неадымавых магнітах... Са шпагату ў якасці ўпрыгожвання скруціла дэкаратыўны вузел...
 
 
На другой старонцы на шпагат і прышчэпку зачыняецца раскладная канструкцыя: крафтавы канверт і раскідушка-гармонік на 10 фота памерамі 7*10 см.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
У развароце выкарыстоўвала паперу ад ТМ "Каралікі" з калекцыі "Hipster" і непасрэдна крафт паперу. Аб'яднаць усе элементы дапамаглі фонавыя штампы і пырскі чорным медыўмам... =)
 
 
На гэтым я развітваюся з вамі... =) Вось банер праекта...
P.s. Цікава, якія ўмовы наступнага этапу? ... =) Да пабачэння... =)

 

4 комментария:

  1. Ксюша, это супер!Смотрю и наслаждаюсь) Как же я люблю крафт! Спасибо от Доступного Скрапа!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. 😊 Дзякую!!! Як прыемна чытаць такія словы! 😊 натхняе працаваць далей... 😊

      Удалить
  2. ОООчень любопытный и интересный разворот, очень понравилось поразглядывать, что же там еще будет) Ждем продолжения! Спасибо от "Доступного скрапа".

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... 😊 самой падабаюцца альбомы з сакрэтамі...😊

      Удалить